Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі спрацаваў рэспубліканскі заслон супраць Нацыянальнага Фронту


Лідэр Нацыянальнага Фронту Марын Лё Пэн
Лідэр Нацыянальнага Фронту Марын Лё Пэн

Паводле першых вынікаў экзіт-полаў, кандыдаты ад праварадыкальнага Нацыянальнага Фронту на муніцыпальных выбарах у Францыі прайгралі сваім супернікам ва ўсіх 13 рэгіёнах Францыі, перадае Radio France Internationale.

Паводле дадзеных экзыт-полаў, праварадыкалам не ўдалося перамагчы ні ў водным рэгіёне ў Францыі. Паводле папярэдніх дадзеных, у паўночным рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале-Пікардыя Марын Лё Пэн прайграла кандыдату ад правай партыі «Рэспубліканцы» Ксавіе Бэртрану. На поўдні пляменьніца лідэра Нацфронту Марыён Марэшаль-Лё Пэн таксама саступіла «рэспубліканцу» Крысьціяну Эстразі.

Паводле папярэдніх дадзеных, на поўначы, у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале — Пікардыя, Марын Лё Пэн набірае каля 42% галасоў выбарцаў. Яе супернік Ксавіе Бэртран апярэджвае лідэра францускіх праварадыкалаў з 57% галасоў.

У рэгіёне Праванс — Альпы — Лязурны Бераг маладая пляменьніца Лё Пэн, 26-гадовая Марыён Марэшаль-Лё Пэн атрымала каля 44% галасоў. Мэр Ніцы ад партыі «рэспубліканцаў» Крысьціян Эстразі здолеў набраць 54-56%.

Нацыянальны фронт перамог у першым туры рэгіянальных выбараў. Партыя Марын Лё Пэн выйшла наперад у шасці францускіх рэгіёнаў з 13.

У другім туры уся ўвага была прыкавана да паўночнага рэгіёну Нор-Па-дэ-Кале — Пікардыя і паўднёваму Праванс — Альпы — Лязурны Бераг, дзе Марын Лё Пэн і Марыён Марэшаль-Лё Пэн перамаглі з вялікім адрывам.

Кіраўніцтва кіруючай Сацпартыі вырашыла пайсьці на «ахвяру» і зьняць свае сьпісы ў гэтых рэгіёнах у другім туры. Сацыялісты заклікалі галасаваць за прадстаўнікоў правай партыі «Рэспубліканцаў», каб такім чынам перакрыць дарогу Нацфронту.

Акрамя таго, на працягу гэтага тыдня ўрад і шэраг СМІ пераконвалі французаў прыйсьці галасаваць, адзначаючы, што няяўка таксама зможа пайсьці на карысьць крайне правым. Па дадзеных МУС Францыі, у другім туры яўка істотна вырасла і склала 58%.

У першым туры выбараў у галасаваньні прынялі ўдзел каля паловы ад колькасьці зарэгістраваных выбарцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG