Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікае пайсьці на саступкі «нашу Расею і сяброўскую нам Турэччыну»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заклікаў Расею й Турэччыну пайсьці на саступкі і кампрамісы для згладжваньня сытуацыі. Пры гэтым ён назваў Расею «нашай», а Турэччыну — «сяброўскай нам» дзяржавай.

Пра гэта ён заявіў сёньня на Міжнароднай канфэрэнцыі «Палітыка нэўтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бясьпекі й разьвіцьця», якая праходзіць у Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Памылкі ў гэтым бурлівым сьвеце непазьбежныя, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Прабачце мяне, гэта тычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расеяй і сяброўскай нам Турэччынай», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што канфлікты ў адным рэгіёне звычайна прыводзяць да пагаршэньня міжнародных адносінаў ва ўсім сьвеце.

«Калі палыхне ў адной частцы сьвету, то імгненна адгукнецца і ў іншай. І калі мы дапусьцілі дзесьці памылкі, трэба ўмець іх прызнаваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG