Пры адсутнасьці трансьляцыі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч па нацыянальных тэлеканалах бабруйчане глядзелі цырымонію ў жывым эфіры ў антыкавярні «13:87».
Прысутныя зьбіралі віншаваньні ляўрэатцы ў адмысловую скрыню, а пасьля трансьляцыі падзяліліся ўражаньнямі ад беларускага Нобэлю, ад творчасьці Алексіевіч, і пачыталі ўрыўкі зь ейных твораў.