Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: пачатая крымінальная справа адносна групы гомельскіх чыноўнікаў


Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч 9 сьнежня ў эфіры тэлеканалу АНТ паведаміў, што СК прымае да вытворчасьці крымінальную справу ў дачыненьні да службовых асобаў Гомельскай вобласьці.

Пры гэтым ён адзначыў, што «даваць нейкія камэнтары пакуль заўчасна».

Справа ўзбуджаная па артыкуле 424 Крымінальнага кодэксу (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі).

На мінулым тыдні КДБ затрымаў першага намесьніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму Аляксандра Максіменку, гендырэктара Гомельскага мясакамбінату Рычарда Стэфановіча і некаторых іншых службовых асобаў. Затрыманьне зьвязана з махінацыямі зь мясам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG