«Інваліднасьць набыла іншае адценьне, не такое змрочнае. Дзяўчынка ажыла!»
Штотыдзень сябры суполкі «Крылы анёла» прыяжджаюць у менскі цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі, каб далучыць дзяцей да заняткаў спортам. Бацькі ўпэўненыя, што бег з дзіцём у інваліднымі вазку зьяўляецца эфэктыўным сродкам рэабілітацыі як для дзяцей з парушэньнямі рухальнага апарату, так і для іх саміх