Pauline: рэпэтыцыя перад канцэртам «Героі году»
12 сьнежня ў клюбе «Пляцоўка Хол» будуць абвешчаныя пераможцы ў музычных намінацыях, якія пры канцы году традыцыйна абвяшчае партал Tuzin.fm. Адна з фіналістак сёлетняй дзеі — 24-гадовая Паўліна Цімохіна: яе праект Pauline набыў поўнафарматныя абрысы, а песьні аднайменнага гурта стала пасяліліся ў чартах на Tuzin.fm. Напярэдадні знакавай падзеі Свабода завітала на рэпэтыцыю да Паўліны Цімохінай і яе сяброў.