Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія імя Аляхновіча — год свабоды


Галоўная падзея году, якая тычыцца патэнцыйных аўтараў твораў пра досьвед турмы і свабоды, адбылася сёлета ў жніўні, калі на волю выйшлі шэсьць палітзьняволеных: Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў, Мікола Статкевіч.

Яны давалі шматлікія інтэрвію, некаторыя напісалі кароткія нарысы, як Мікалай Дзядок пра фэномэн опэраў, Яўген Васьковіч пра свае дні народзінаў за кратамі. Але, верагодна, літаратурнае асэнсаваньне свайго досьведу ў тых, хто гэтага хоча, яшчэ наперадзе.

Некаторыя матэрыялы, дасланыя на конкурс, былі напісаныя і апублікаваныя ў мінулыя гады, задоўга да заснаваньня прэміі, і ня могуць быць прынятыя да разгляду.

З увагі на гэтыя акалічнасьці журы вырашыла сёлета прэмію імя Францішка Аляхновіча не прысуджаць.

Арганізатары пацьвярджаюць, што плянуюць уручаць прэмію, пакуль у краіне будуць для яе падставы і творы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.

Радыё Свабода
Беларускі Пэн-цэнтар
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG