Абодвух чыноўнікаў звольнілі за ўчыненьне дзеяньняў, несумяшчальных са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе.
Васіль Півавар быў адхілены ад пасады намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня, а Яўген Рагачоў быў намесьнікам міністра транспарту і камунікацыі.
Апроч таго, у пастанове Савету міністраў № 1015 ад 4 сьнежня, гаворыцца аб вызваленьні ад пасады першага намесьніка начальніка Беларускай чыгункі за «парушэньне пісьмовага абавязацельства па выкананьні абмежаваньняў, прадугледжаных заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй».
Камэнтар аб сутнасьці парушэньняў чыноўнікаў у прэсавай службе ўраду пакуль атрымаць не ўдалося.