Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец ідзе на суд: «У панядзелак высьветлім кошт „лібэралізацыі“ і ступень маразму»


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыню аргкамітэта БХД Паўла Севярынца 7 сьнежня выкліка́юць у суд Маскоўскага раёну Менску.

Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла 24 лістапада ў цэнтры Менску з нагоды гадавіны рэфэрэндуму 1996 году.

«Напэўна, сыстэма спадзяецца выправіць ахавае эканамічнае становішча праз штрафы ўдзельнікам пратэстных акцыяў. Як заўжды, ідэолягі памыліліся з разьлікамі. У панядзелак высьветлім кошт „лібэралізацыі“ і ступень маразму», — сказаў палітык прэс-службе БХД.

Падчас акцыі супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы на шэраг яе ўдзельнікаў.

Таксама 7 сьнежня выклікаюць у суд Маскоўскага раёна Менску назіральнікаў за акцыяй, праваабаронцаў Натальлю Сацункевіч і Сяргея Касьпяровіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG