Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея апублікавала сьпіс забароненых турэцкіх тавараў: ад агуркоў да солі


Урад Расеі апублікаваў сьпіс турэцкіх тавараў, якія з 1 студзеня 2016 году будуць забароненыя да ўвозу ў краіну.

У пералік, у прыватнасьці, увайшлі таматы, цыбуля, каляровая капуста і брокалі, агуркі і карнішоны, апэльсіны, мандарыны, вінаград, яблыкі, грушы, абрыкосы, пэрсікі і нэктарыны, сьлівы, суніцы і клубніцы, мяса курыцы і індычкі.

Таксама да ўвозу ў Расею з Турэччыны забароненыя соль і сьвежыя гвазьдзікі.

У дакумэнце адзначаецца, што абмежаваньні не распаўсюджваюцца на прадукты, якія «ўвозяцца для асабістага карыстаньня».

Адпаведную пастанову ўраду падпісаў прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб увядзеньні санкцыяў супраць Турэччыны 28 лістапада. Акрамя забароны на ўвоз прадуктаў, з 1 студзеня адмяняецца бязьвізавы рэжым з гэтай краінай. З 2016 году расейскім кампаніям таксама нельга будзе наймаць на працу турэцкіх грамадзян. Расейскія ўлады называюць уведзеныя абмежаваньні «захадамі ў адказ» на зьнішчэньне турэцкімі ВПС расейскага бамбавіка «Су-24» у раёне турэцка-сырыйскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG