Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкім турапэратарам прапанавалі Беларусь


З 26 па 28 лістапада дэлегацыя беларускіх турапэратараў наведала Стамбул. Як распавядае «Турызм і адпачынак», дэлегацыя прэзэнтавала турыстычныя магчымасьці Беларусі для Асацыяцыі турагенцтваў Турэччыны (TURSAB). У прысутнасьці амбасадара Беларусі ў Турэччыне беларускае «Нацыянальнае агенцтва па турызьме» і TURSAB падпісалі мэмарандум аб узаемапаразуменьні.

Сярод далейшых плянаў па супрацы — азнаямленчыя туры ў Беларусь для турэцкіх турыстычных кампаніяў, сродкаў масавай інфармацыі і блогераў, абмеркаваньне супольных праектаў у сфэры турызму на паседжаньні міжурадавай беларуска-турэцкай камісіі ў лютым 2016 году, распрацоўка турыстычных маршрутаў як па Беларусі, так і з наведваньнем суседніх краінаў.

За мінулы, 2014 год у Беларусі з арганізаванымі турамі пабывалі 137,4 тысячы чалавек, зь іх 113,2 тысячы — расейцы, толькі 21,8 тысяч — не з краінаў СНД. На кожнага замежнага турыста прыходзілася пяцёра беларусаў, якія выяжджалі за мяжу. Турэччына ўваходзіла ў дзясятку папулярных краінаў у беларускіх турыстаў, туркі былі і аднымі зь лідэраў па турах па Беларусі сярод краінаў па-за межамі СНД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG