Гісторыя Беларусі вачыма амэрыканца і па-беларуску
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі амэрыканскага гісторыка Цімаці Снайдэра «Крывавыя землі. Эўропа паміж Гітлерам і Сталіным», у перакладзе на беларускую мову. Аўтар паказвае гісторыю Эўропы і перадусім Беларусі, Польшчы, Украіны, Прыбалтыйскіх краінаў праз праз прызму сталінска-гітлераўскага генацыду.