Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэвастопалі — чэргі па хлеб


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Сэвастопалі ўвечары ў нядзелю, 22 лістапада, паўсталі чэргі па хлеб — так адбілася энэргетычная блякада Крыму пасьля падрыву апор ЛЭП у Хэрсонскай вобласьці.

Сэвастопольцы ў чэргах выказваюць асьцярогі, што з-за перабояў у электразабесьпячэньні горада пачнуцца праблемы з пастаўкамі хлеба ў розьнічныя сеткі. Пры гэтым яны аргумэнтавалі гэта тым, што на гарадзкім хлебазаводзе частка абсталяваньня працуе ад электрычнасьці.

Паводле мясцовых жыхароў, перабоі ў электразабесьпячэньні Сэвастопаля, якія пачаліся ў ноч з 21 на 22 лістапада, прывялі да шматлікіх нязручнасьцяў: размарожваюцца лядоўні ў кватэрах і харчовых крамах, амаль не працуе інтэрнэт-сувязь, у некалькіх раёнах у жылых дамах зьнікае вада. Мабільная сувязь працуе са збоямі і не паўсюль.

У ноч на 22 лістапада ў раёне Хэрсонскага пасёлка Чаплінка адбыліся выбухі. У штабе грамадзянскай акцыі блякады акупаванага паўвострава паведамілі, што «лінія электраперадач, якая пастаўляла электрычнасьць у Крым, упала і не падлягае аднаўленьню».

Чэргі па хлеб у Сэвастопалі, 22 лістапада 2015 году
Чэргі па хлеб у Сэвастопалі, 22 лістапада 2015 году

У Крыме 22 лістапада ў 00:25 адбылося адключэньне электраэнэргіі, якая паступае на тэрыторыю паўвострава з мацерыковай часткі Ўкраіны. «МНС» Крыма паведамляе аб увядзеньні рэжыму надзвычайнай сытуацыі.

Паводле «Крымэнэрга», пастаўкі электраэнэргіі зь сеткі Ўкраіны ажыцьцяўляліся ў аб’ёме 1210 мэгават. Сярэдняе спажываньне электраэнэргіі Крымам — да 1100 мэгават. Цяпер паступленьне ад Нацыянальнай энэргетычнай кампаніі «Укрэнэрга» складае 0 мегават (усе чатыры лініі адключаныя).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG