Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польша адключыла радыёстанцыю-рэтрансьлятар кісялёўскага «Спутніка»


Дзьмітрый Кісялёў на прэзэнтацыі «Спутніка»
Дзьмітрый Кісялёў на прэзэнтацыі «Спутніка»

Частка праграмаў Radio Hobby была па-за межамі ліцэнзіі, вырашыла Дзяржаўная рада радыё і тэлевізіі Польшчы.

Польскае Radio Hobby гадзіну на дзень, з 21 па 22 гадзіны па польскім часе, рэтрансьлявала перадачы расейскага радыё Sputnik, праекта МІА «Россия сегодня» Дзьмітрыя Кісялёва. Гэта стала прычынай пазбаўленьня ліцэнзіі радыёстанцыі, паведамляе Дзяржаўная рада радыё і тэлевізіі Польшчы. Паводле рашэньня рады, Radio Hobby перадаў частку сваіх правоў, прадстаўленых яму ліцэнзіяй, што ёсьць «абуральным парушэньнем» закона.

Як адзначыў у камэнтары Polskie Radio намесьнік старшыні рады Вітальд Грабаш, пазбаўленьне ліцэнзіі не было раптоўным для Radio Hobby, бо пастанова была прынятая яшчэ 1 ліпеня бягучага году, а рада давала магчымасьць радыё зьмяніць сытуацыю. Як адзначае Грабаш, больш мяккага пакараньня, чым штраф, польскае заканадаўства не прадугледжвае.

Іншага меркаваньня прэзыдэнт Radio Hobby Томаш Бжэзіньскі:

«Я разумею, чаму гэта адбываецца ў цяперашні час, — сказаў ён у інтэрвію часопісу Press. — Мы ведаем, што тыя, хто ва ўладзе, „Права і справядлівасць“ (партыя, якая ў 2015 годзе сфармавала ўрад большасьці і пасьпяхова вылучыла ў прэзыдэнты Анджэя Дуду. — РС) з Расеяй ня будуць хадзіць у абдымку. Я прадбачыў, што гэтае рашэньне будзе прынятае раней ці пазьней. Мы, безумоўна, будзем абскарджваць яго ва ўсіх магчымых выпадках. Гэта наступ на свабоду слова».

Яго падтрымлівае і расейскі бок. Яшчэ ў ліпені, калі была распачатая працэдура ануляваньня ліцэнзіі, галоўны рэдактар МІА «Россия сегодня» Маргарыта Сіманьян заяўляла:

«Вельмі шкада, што людзі, якія зачыняюць радыёстанцыі за трансляцыю іншага меркавання, працягваюць верыць, што жывуць у дэмакратыі».

Польскія СМІ тым часам вітаюць рашэньне. Напрыклад, правы партал Niezalezna.pl выдаў навіну пад загалоўкам «Канец пракрамлёўскай прапаганды», а левы Newsweek — «Польскі голас Масквы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG