Усяго ў Бэльгіі затрымалі сем чалавек, зь іх пад вартай пакінулі дваіх. У асяродку жылых кварталаў Моленбэк у панядзелак, 16 лістапада, бэльгійскія сілавікі правялі цэлую спэцапэрацыю: спрабуючы адшукаць датычных да парыскіх тэрактаў.
Між тым жыхары кварталу абвінавачваюць мясцовыя ўлады ў бязьдзейнасьці, у прыватнасьці ў няздольнасьці дапамагчы мясцовым маладым людзям зь сем'яў мігрантаў інтэгравацца ў бэльгійскае грамадзтва. 40% моладзі ў Моленбэку беспрацоўныя. Частка зь іх не валодае дзяржаўнымі мовамі гэтай краіны.