Апэрацыя бэльгійскіх спэцслужбаў у эўрапейскім «джыхадзістане»
Брусэльскі раён Моленбэк ўжо ахрысьцілі «джыхадзістанам» пад бокам у эўрапейскіх устаноў, проста ў сэрцы Эўразьвязу. На працягу трох дзён тут затрымалі і дапыталі пяць чалавек у сувязі з парыскімі тэрактамі. Усяго ў Бэльгіі затрымалі сем чалавек, зь іх пад вартай пакінулі дваіх. У панядзелак, 16 лістапада, бэльгійскія сілавікі правялі ў Моленбэку спэцапэрацыю, спрабуючы адшукаць датычных да парыскіх тэрактаў. Між тым жыхары кварталу абвінавачваюць мясцовыя ўлады ў бязьдзейнасьці, у прыватнасьці ў няздольнасьці дапамагчы мясцовым маладым людзям зь сем'яў мігрантаў інтэгравацца ў бэльгійскае грамадзтва. 40% моладзі ў Моленбэку беспрацоўныя. Частка зь іх не валодае дзяржаўнымі мовамі гэтай краіны.