Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску — 30-мэтровае графіці дзяўчыны ў вышыванцы


Графіці дзяўчыны ў вышыванцы зьявілася на 9-павярховым будынку на вуліцы Рабкораўскай 15 каля станцыі мэтро «Інстытут Культуры». Аўтар працы — брытанска-аўстралійскі вулічны мастак Гвіда ван Хэльтэн (Guido Van Helten).

Гвіда ван Хельтэн прыехаў у Беларусь у межах фэстывалю манумэнтальнага мастацкага роспісу Urban Myths, які праводзіцца супольнасьцю Signal пры падтрымцы Vizor Interactive, Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі й вытворцы фарбы Condor.

Свабода пісала, як раней у межах гэтага фэстывалю ўжо было створана некалькі велічных графіці беларускімі й замежнымі мастакамі.

Гвіда ван Хэльтэн — вядомы ў сьвеце стрыт-арту мастак родам з Аўстраліі. Большасьць ягоных прац — менавіта партрэты. Звычайна ён спачатку фатаграфуе чалавека, а потым на падставе здымку ўжо робіць графіці.

Працы Гвіда ван Хельтэна можна знайсьці па ўсім сьвеце ад Аўстраліі да Грэнляндыі. Варта адзначыць, што менская дзяўчына ў вышыванцы — ня першая сярод прац Гвіда. Сёлета ён ужо быў у Кіеве, дзе намаляваў Лэсю Ўкраінку і велічную працу на 15-павярховіку пад назвай «Галава дзяўчыны ды вышытая кашуля».

Як выказваўся Гвіда, яго зьдзівіла, што на вуліцах Менску вельмі рэдка можна пабачыць нацыянальныя арнамэнты й сымбалі, што ён зьязвае са сьціпласьцю й нават сарамлівасьцю беларусаў. Таму ён вырашыў стварыць графіці беларускі, у якой з-пад сучаснай вопраткі праглядаецца традыцыйная вышываная кашуля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG