Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Францыі ў Менску адкрывае кнігу спачуваньняў у сувязі з тэрактамі ў Парыжы


Беларусы прыносяць кветкі і сьвечкі да амбасады Францыі ў Менску, 14 лістапада 2015 году
Беларусы прыносяць кветкі і сьвечкі да амбасады Францыі ў Менску, 14 лістапада 2015 году

Кніга спачуваньняў у сувязі з тэрактамі ў Парыжы, якія адбыліся 13 і 14 лістапада, будзе адкрыта ў амбасадзе Францыі ў Беларусі ў панядзелак, паведамляе прэс-служба амбасады.

«Кніга спачуваньняў будзе адкрыта ў амбасадзе Францыі ў панядзелак, 16 лістапада, з 09:30 да 12:30 і з 14:30 да 17:00», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларускім грамадзянам, якія жадаюць выказаць словы спагады францускаму народу, рэкамэндуецца пісаць на агульны электронны адрас амбасады: www.webmestre.by@diplomatie.gouv.fr.

Амбасада, якая працуе ў рэжыме пляну «Віжыпірат», ня мае дазволу прымаць вялікую колькасьць наведвальнікаў", — адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

Там падкрэсьлілі, што ўсе прынесеныя спачуваньні будуць перададзеныя францускім уладам.

У выніку сэрыі тэрактаў у Парыжы ў ноч на суботу загінулі 129 чалавек, больш за 350 атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG