Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Верамейчык, дасьледчык творчасьці Міхала Клеафаса Агінскага – пра «Картаген» пад «Паўночнымі Атэнамі»


Адказныя за адрэстаўраваную сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі на Смаргоншчыне запэўніваюць, што месца стане аб’ектам паломніцтва аматараў творчасьці кампазытара. Аднак навакольны антураж засмучае сваёй незавершанасьцю. Так і не дайшлі рукі да млына, альтанкі, гаспадарчых пабудоваў. У руіны пераўтвараецца шматпавярховы будынак прафілякторыя прадпрыемства «Смаргоньсылікатабэтон», узьведзены наўпрост на сядзібнай тэрыторыі: нейкі час таму ён стаў непад’ёмнай нагрузкай для прадпрыемства, і яго скінулі з заводзкага балянсу. І калі насамрэч ёсьць пляны пераўтварыць Залесьсе ў турыстычную меку, то варта дбаць і пра тое, дзе госьці могуць спыніцца на начлег. На Смаргоншчыне гатэльная інфраструктура адсутнічае, а глядзець, як прыходзіць у заняпад капітальнае збудаваньне – не па-гаспадарску.

XS
SM
MD
LG