Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя шукае былога палітвязьня Эдуарда Лобава, які ваюе ва Ўкраіне


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Маці актывіста лічыць, што, магчыма, на яго завялі новую крымінальную справу.

Пра гэта Марына Лобава паведаміла сайту «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар»:

«Сёньня, 4 лістапада, а 08.10 раніцы прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Шукалі Эдуарда. Хацелі зайсьці ў кватэру і агледзець, але праз тое, што ордэра на ператрус у іх не было, я іх не пусьціла. Пыталіся, калі апошні раз бачыла сына і дзе ён знаходзіцца.

Сам візыт міліцыі нечаканым ня быў, бо наведваюць яны мяне ня першы раз. Але ў гэты раз зьдзівілі тым, што яны шукаюць Эдуарда за злачынства, учыненае паводле арт. 206 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (рабаваньне), а не паводле арт. 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (невыкананьне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду) і арт. 422 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (ухіленьне ад прэвэнтыўнага нагляду). Растлумачыць неадпаведнасьць цяперашняга і ранейшага абвінавачаньняў супрацоўнікі не змаглі. Сказалі, што ім далі паперы, і яны пайшлі шукаць. Таму я пакуль ня ведаю, ці гэта звычайны нізкі ўзровень прафэсійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў МУС і няведаньне артыкулаў Крымінальнага кодэксу, ці на сына зноў сфабрыкавалі новую крымінальную справу».

Эдуард Лобаў разам са старшынём «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 сьнежня 2010 году — гэта было прэвэнтыўным захадам спэцслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзыдэнта, якія праходзілі на наступны дзень. 22-гадовага актывіста прызналі вінаватым паводле часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу — «асабліва злоснае хуліганства» — і асуджаны на чатыры гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Выйшаў на волю 18 сьнежня 2014 году.

У ліпені 2015 году ў сеціве зьявілася відэа, на якім Эдуард Лобаў распавядае, што змагаецца ва Ўкраіне супраць прарасейскіх сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG