Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Эдуард Лобаў ваюе пад Марыюпалем


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Сустаршыня Маладога Фронту Эдуард Лобаў далучыўся да добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба «Маладога фронту».

Былы дэсантнік Эдуард Лобаў уступіў у добраахвотніцкі батальён «Правага сэктару», які разьмешчаны пад Марыюпалем.

«Натуральна, мне прасьцей было ўцягнуцца, чым тым людзям, якія ніколі не выбягалі а 6 раніцы на марш-кідкі ці што іншае. Але таксама не магу сказаць, што я такі ўжо падрыхтаваны баец быў ці ёсьць. У войску немагчыма дасягнуць дасканаласьці. І калі ты хочаш выжыць і перамагчы, ты павінен увесь час сябе ўдасканальваць. У батальёне, калі няма прамых баявых сутыкненьняў, мы заўсёды трэніруемся і ўдасканальваем свае навыкі абсалютна па розных кірунках вайсковай навукі: ад фізухі да мінаваньня», — сказаў Эдуард Лобаў у інтэрвію сайту «Маладога фронту».

Пра матывацыю сваіх дзеяньняў Лобаў заявіў:

«Я не за свабоду Ўкраіны ваяваць ехаў, а за свабоду Беларусі. Бо калі Арда не атрымае па зубах тут, на Данбасе, яна пойдзе далей — і Беларусь, я абсалютна перакананы, будзе праглынута, як і Крым, за пару сутак».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG