Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыю пра блякаваньне Беларусьсю калінінградзкіх фураў назвалі «інфармацыйным укідам»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што Беларусь блякуе Калінінградзкую вобласьць.

У Мытным камітэце Беларусі гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць і называюць публікацыі расейскіх СМІ «нейкім інфармацыйным укідам».

Кіраўнік прэс-службы Мытнага камітэту Беларусі Сьвятлана Мардас, у прыватнасьці, сказала карэспандэнту Свабоды:

«Пачнем з таго, што ў гэтых паведамленьнях гаворыцца пра тое, што зьвярталіся ў Мытны камітэт для атрыманьня камэнтара. Я хачу вам сказаць, што да нас ніхто не зьвяртаўся па камэнтар. Таму ў нас такой інфармацыі няма».

Кіраўніца прэс-службы Мытнага камітэту не пацьвердзіла інфармацыю расейскіх мэдыяў і назвала яе «нейкім інфармацыйным укідам». Таму, паводле Сьвятланы Мардас, тут зарана нешта камэнтаваць.

Як перадаюць расейскія СМІ, мытня Беларусі забараніла транзыт па сваёй тэрыторыі калінінградзкіх фур, якія ідуць паражняком на пагрузку ў Расею. Пра гэта 2 лістапада карэспандэнту агенцтва Regnum паведамілі калінінградзкія грузаперавозчыкі.

Яны цьвердзяць, што аднаму з кіроўцаў паказалі ліст, падпісаны выканаўцам абавязкаў старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі, у якім сказана, што «пры прыбыцьці ў пункты пропуску парожніх транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Калінінградзкай вобласьці РФ, у пасьведчаньнях аб рэгістрацыі якіх ёсьць адзнакі пра абмежаваньні па выкарыстаньні за межамі Калінінградзкай вобласьці, службовым асобам мытні загадана адмаўляць у завяршэньні часовага вывазу такіх транспартных сродкаў і не дапускаць іх увоз на мытную тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюза».

Паводле калінінградзкіх прадпрымальнікаў, дзеяньні беларускай мытні ствараюць перадумовы для «насьпяваньня глябальнага каляпсу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG