Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь апусьцілася на 63 месца ў рэйтынгу краінаў паводле заможнасьці


На вуліцах Менску, ілюстрацыйнае фота
На вуліцах Менску, ілюстрацыйнае фота

Беларусь заняла 63-е месца ў рэйтынгу дабрабыту краінаў сьвету. За год краіна страціла 10 радкоў рэйтынгу.

Лідэрам рэйтынгу зноў стала Нарвэгія, за ёй ідуць Швайцарыя, якая таксама захавала сваё месца зь мінулага году, Данія, Новая Зэляндыя і Швэцыя. ЗША заняла 11 месца ў рэйтынгу.

На постсавецкай прасторы найлепшы рэйтынг маюць Латвія (40-е месца) і Літва (41-е месца). Астатнія краіны разьмясьціліся так:

Казахстан (56-ты), Расея (58-я), Беларусь (63-я), Украіна (70-я).

У «індэкс дабрабыту» патрапілі 142 дзяржавы, ён пакрывае 96% насельніцтва плянэты і 99% сусьветнага ВУП.

Індэкс Legatum Institute ацэньвае восем катэгорыяў: эканоміка, адукацыя, ахова здароўя, асабістая свабода, бясьпека, магчымасьці прадпрымальніцтва, кіраваньне і сацыяльны капітал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG