Частка чытачоў абураецца загалоўкам Свабоды «Памёр гей Міхаіл Пішчэўскі. Забойца на волі»: гэта вылучэньне адной рысы, звужэньне праблемы, ці мала каго забіваюць, гэта пячорнае азначэньне, памёр чалавек, а ня гей...
Падчас вайны загінулі мільёны людзей – ня толькі габрэі. Але зьнішчэньне габрэяў называюць Галакостам, бо толькі габрэяў забівалі таму, што яны габрэі.
Міхаіл Пішчэўскі не памёр – яго забілі. Сьцьвярджаць адваротнае – як даводзіць, што нехта памёр не ад таго, што скінулі з даху, а ад сутыкненьня цела з тратуарам.
Міхаіла забілі за тое, што ён гей. Не за тое, што чалавек.
Да правільнага загалоўку яшчэ трэба дарасьці.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org