Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: Лукашэнка не разумее, што такое Нобэлеўская прэмія


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч адзначае рост Сьвятланы Алексіевіч як палітыка і гаворыць пра недарэчнасьць варожых выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі ў бок пісьменьніцы.

«Лукашэнка ўвогуле не разумее, што такое Нобэлеўская прэмія. Любы прэзыдэнт маліцца павінен, каб прадстаўнік яго краіны стаў ляўрэатам, таму што гэта вялізнае прызнаньне на сусьветным узроўні. Што бачым мы? Абвінавачваньне ў апазыцыйнасьці пісьменьніцы, якая ўпершыню такое прызнаньне атрымала.

Гэта яшчэ адно сьведчаньне таго, што Аляксандр Лукашэнка — антыбеларус і ўся яго 20-гадовая дзейнасьць антыбеларуская. Ён стаіць на задніх лапках перад расейскім кіраўніком і выконвае ўсё, што яму загадаюць з Крамля.

Я вельмі пільна сачу ўсімі выступамі Сьвятланы Алексіевіч і магу адзначыць, што яна вельмі моцна ўдасканалілася ў палітычным пляне. Можна сказаць, што стала сапраўдным палітыкам. А як выступ у Кракаве — гэта вельмі ўзважаная ацэнка і аналіз сытуацыя. Магу сказаць, што мае думкі супадаюць з тым пра што гаворыць Алексіевіч. Адзінае, што яна ўмее вельмі выкшталцона іх выкласьці. Я лічу, што мы павінны ганарыцца такім чалавекам. Найперш, беларускія жанчыны павінны ганарыцца», — сказаў Станіслаў Шушкевіч Свабодзе.

24 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы творчы вечар расейскага кампазытара Віктара Дробыша, які быў арганізаваны ў «Менск-Арэне», зрабіў рэзкую заўвагу «творчым асобам, нават ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі» з нагоды таго, што яны кепска выказваюцца пра Беларусь за мяжой:

«Скажу зноў жа пра нашых асобных „творцаў“, творчых асобаў, нават ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, якія не пасьпелі яшчэ яе атрымаць, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну. Гэта няправільна, гэта не апазыцыйнасьць. Гэта абсалютна няправільна, таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая яна ёсьць. Калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеесься яе, значыць, ты, перш за ўсё дрэнны сын», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG