Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усебеларускі народны сход усё ж пройдзе


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

Праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2016-2020 гады будзе прадстаўленая дэлегатам 5-га Ўсебеларускага народнага сходу.

Пра гэта 15 кастрычніка паведаміў сьпікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, выступаючы на сэсіі палаты, паведамляе БелаПАН.

Калі плянуецца правесьці Ўсебеларускі народны сход, Мясьніковіч не сказаў.

Ён паведаміў, што цяпер на завяршальнай стадыі знаходзіцца падрыхтоўка прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, рэспубліканскага бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год, а таксама праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на чарговую пяцігодку.

Па словах Мясьніковіча, Лукашэнка прыняў рашэньне правесьці 20 кастрычніка спэцыяльнае пасяджэньне і разгледзець «падыходы да 2016 году і адказнасьць кадраў па выкананьні сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад краінай».

Праўладны Ўсебеларускі народны сход праводзіўся ў 1996, 2001, 2006 і 2010 гадах і заўсёды напярэдадні або падчас важных палітычных кампаніяў (рэфэрэндум і прэзыдэнцкія выбары). У гэтым годзе ўпершыню перад прэзыдэнцкімі выбарамі Ўсебеларускі народны сход не праводзіўся, на што зьвярталі ўвагу многія экспэрты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG