«Вось і зьдзейсьнілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў, — піша гурт у „партызанскім маніфэсьце“ на „Першаку“ 34mag, дзе быў прадстаўлены новы альбом. — Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдсядацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысьцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзьліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п’юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі".
Альбом «Чырвоны штраль», як неаднаразова заяўляў Лявон Вольскі, стане апошнім у дыскаграфіі «Крамбамбулі». Усе 12 песень можна бясплатна праслухаць на Soundcloud альбо спампаваць адсюль.
Жывая прэзэнтацыя пройдзе ў Вільні 7 лістапада. Канцэрт, які ахопіць новы матэрыял і лепшыя песьні, адбудзецца ў новай канцэртнай залі Compensa, разьлічанай на 4 тысячы гледачоў. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.
Саўнд-прадусарам альбому стаў Снорэ Бэргэруд з Ymir-audio, запісам і зьвядзеньнем займаўся Зьміцер Галадко на студыі FORZ, майстраваньнем — Джэймі Гомэс на Orgone Studios.