Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харасьці: на выбарах у Беларусі была падтасоўка


Міклаш Харасьці
Міклаш Харасьці

Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі былі падтасаваныя, а сам працэс галасаваньня прайшоў з парушэньнямі, заявіў спэцдакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці.

«Такія высокія лічбы ніколі не дасягаліся падчас выбараў у Эўропе ад моманту спыненьня існаваньня Савецкага Саюзу. У дакумэнтах назіральнікаў падкрэсьлена, што нават чацьвёра сутак прымусовага галасаваньня зьняволеных, прызыўнікоў і дзяржслужачых, якія былі пазначаныя як „датэрміновае галасаваньне“, не маглі прывесьці да такіх лічбаў», — цытуе РИА Новости Харасьці.

Спэцдакладчык ААН вітаў той факт, што цяперашнія выбары прайшлі бяз гвалту — у адрозьненьне ад выбараў 2010 году, але ўказаў на заявы пра шматлікія парушэньні, уключаючы ўкіды і выкарыстаньне мэтаду «карусэлі» пры галасаваньні.

«Выбарчы працэс быў арганізаваны, а вынік прадвызначаны», — прыйшоў да высновы Харасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG