Рашэньне Рады ЭЗ аб прыпыненьні на 4 месяцы санкцыяў супраць беларускіх уладаў Свабода папрасіла пракамэнтаваць намесьніка старшыні КХП-БНФ «Адраджэньне» Юрася Беленькага.
«Трэба разумець, што роля Аляксандра Лукашэнкі — абсалютна службовая, ён ня ёсьць беларускім дыктатарам, гэта чалавек, пастаўлены Масквой кіраваць Беларусьсю. Вядома, Захад гэта ведае. Але палітыкі там робяць выгляд, што ў Беларусі існуе ўласная дыктатура, якую можна паляпшаць пры дапамозе сыстэмы „бізуна і перніка“. Трэба разумець, што Расея трымае сытуацыю пад кантролем. Але Расея сама пад санкцыямі, эканоміка яе перажывае спад. Таму Захад спрабуе выкарыстаць аслаблены стан Расеі, імкнучыся наблізіць да сябе Беларусь».