Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыеў пра экзыт-полы: Пагуляліся ў лічбы на радасьць аднаго чалавека


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік штабу кандыдата ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч, кажа, што лічбы экзыт-полаў будуць падобныя да афіцыйных вынікаў выбараў.

Інстытут сацыялёгіі Акадэміі навук налічыў у экзыт-полах 82,9% Аляксандру Лукашэнку, Сяргею Гайдукевічу 4,4% і 4,3% Тацьцяне Караткевіч.

Экзыт-пол Моладзевай лябараторыі сацыялягічных дасьледаваньняў Рэспубліканскага саюзу грамадзкіх аб’яднаньняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацыяў» аддае 84,1% Аляксандру Лукашэнку, Сяргею Гайдукевічу 5,2% і 4,9% Тацяне Караткевіч. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

Андрэй Дзьмітрыеў: «Вельмі шкада, што зноўку вырашылі пагуляцца ў лічбы на радасьць аднаго чалавека ў краіне, замест таго каб даць магчымасьць разьвівацца ўсёй краіне. Гэтыя экзыт-полы так ці інакш праводзіліся арганізацыямі, якія зьяўляюцца праўладнымі. А гэта азначае, што яны, найхутчэй, будуць супадаць з афіцыйнымі вынікамі».

Каманда Караткевіч ведае пра шэсьце, якое ідзе па праспэкце Незалежнасьці ў Менску, але далучацца да яго не плянуе:

«Для мяне самае галоўнае, каб там усё адбылося бясьпечна. Каб улада не правакавала людзей, дала ім магчымасьць выказаць сваю нязгоду з тым, што адбываецца. Забясьпечыла іх бясьпеку і потым, калі яны скончаць, дала ім спакойна разысьціся. Каб не было рэпрэсіўных мераў ані сёньня, ані заўтра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG