Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле зьвестак праваабаронцаў, у камэры сьмяротнікаў на «Валадарцы» сядзіць чалавек


Пратэст супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Варшава, Польшча, 19 сакавіка 2012 году
Пратэст супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Варшава, Польшча, 19 сакавіка 2012 году

Праваабаронцы Беларусі праводзяць кампанію «Тыдзень супроць сьмяротнага пакараньня»

«Сакрэтнасьць у справе сьмяротнага пакараньня застаецца, і яна вельмі моцна ўплывае на тое, каб становішча не мянялася, таму мы змагаемся з гэтай сакрэтнасьцю», — кажа праваабаронца Андрэй Палуда, які прэзэнтаваў кнігу «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі». Кніга выйшла з дапамогай праваабаронцаў «Вясны» ды іншых праваабарончых арганізацыяў.

Кампанія «Тыдзень супроць сьмяротнага пакараньня» стартавала з 10 кастрычніка, калі ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень супроць сьмяротнага пакараньня. У плянах праваабаронцаў —

У плянах праваабаронцаў — распаўсюд друкаванай і відэапрадукцыі, збор подпісаў пад пэтыцыяй за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

распаўсюд друкаванай і відэапрадукцыі, а таксама збор подпісаў пад пэтыцыяй за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі — адзінай эўрапейскай краіне, дзе гэтая кара ўзаконеная і выкарыстоўваецца. Сярод тых, хто падпісаў пэтыцыю, вядомыя беларусы — пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў, Адам Глёбус і Сьвятлана Алексіевіч, адвакат Гары Паганяйла, актрыса Ганна Хітрык.

За 20 мінулых гадоў сьмяротнай карай пакарана больш за 200 чалавек. Вядома толькі пра аднаго асуджанага да сьмерці, якога памілаваў кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка. Якая сытуацыя з ужываньнем сьмяротнага пакараньня ў Беларусі склалася ў 2015 годзе?

Андрэй Палуда падзяліўся зьвесткамі, якія маюць праваабаронцы:

Андрэй Палуда
Андрэй Палуда

«Сёлета вынесены адзін сьмяротны прысуд — у адносінах да Сяргея Іванова, і, магчыма, можа быць вынесены такі прысуд у адносінах да Івана Кулеша — гэтак званая „лідзкая справа“.

Але ёсьць асуджаны раней Эдуард Лыкаў, сытуацыя зь якім дагэтуль невядомая. Тут закрытасьць застаецца. Трэба ўлічыць яшчэ тыя акалічнасьці, што Лыкаў ня меў пэўнага месца жыхарства і ў яго няма сваякоў, празь якіх магчыма было б кантактаваць. Таму на сёньня невядома, жывы гэты чалавек ці не. Магчыма, адносна яго сьмяротны прысуд ужо выкананы. Але раней Эдуарда Лыкава праваабаронцы нібыта знайшлі — з пэўных крыніц нам паведамілі, што больш як месяц таму вынесены сьмяротны прысуд, што ёсьць чалавек, які сядзіць у камэры ў спэцкалідоры ізалятара на Валадарскага. Але інфармацыі ані ў Вярхоўным судзе, ані ў МУС не даюць, ніводзін чыноўнік у кіраўніцтве краіны не пацьвердзіў, што такі чалавек сапраўды ёсьць. Прычым, зыходзячы з гэтай інфармацыі, можна ўявіць, што такіх людзей, як Эдуард Лыкаў, можа быць некалькі — проста грамадзтва пра іх ня ведае».

Такіх людзей, як Эдуард Лыкаў, можа быць некалькі — проста грамадзтва пра іх ня ведае.

Праваабаронца Андрэй Палуда, які ўжо некалькі гадоў спэцыялізуецца на тэме адмены сьмяротнага пакараньня, мяркуе, што за мінулы год Беларусь ніяк не наблізілася да адмены гэтага пакараньня ці ўвядзеньня мараторыю на сьмерць паводле судовага прысуду. А як стаяць справы ў сьвеце?

Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, назіраецца трывалая тэндэнцыя пашырэньня мараторыю на выкананьне сьмяротных прысудаў у шэрагу краін, у тым ліку ў ЗША стала больш штатаў, дзе вынесеныя сьмяротныя прысуды ўжо шмат гадоў не выконваюцца.

«Праўда, ёсьць і адваротны прыклад — у Пакістане ў межах барацьбы з тэрарызмам вярнуліся да сьмяротнай кары. Але ўсё роўна ў сьвеце большасьць краінаў складаюць тыя, хто ад гэтай кары адмовіўся. І, мы перакананыя, гэтак будзе і ў Беларусі», — мяркуе Андрэй Палуда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG