Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія санкцыі з Лукашэнкі могуць замарозіць у панядзелак, — Reuters


Рашэньне аб прыпыненьні санкцыяў у дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі на чатыры месяцы будзе прынята Эўразьвязам 12 кастрычніка.

Яно, аднак, будзе залежаць «ад паводзінаў Лукашэнкі на выбарах», паведамляе Reuters са спасылкай на неназванага высокапастаўленага эўрапейскага дыплямата.

Рашэньне могуць ухваліць 12 кастрычніка ў Люксэмбургу на паседжаньні Рады Эўрапейскага Зьвязу.

«У залежнасьці ад паводзінаў Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах рашэньне аб прыпыненьні санкцыяў на чатыры месяцы будзе афіцыйна прынята ў панядзелак», — сказаў агенцтву дыплямат, блізкі да абмеркаваньня гэтага пытаньня.

«Эўразьвяз павінен адрэагаваць на вызваленьне палітычных зьняволеных», — дадаў іншы дыплямат.

Паводле дадзеных Reuters, такое рашэньне — вынік складаных трохтыднёвых дыскусіяў у ЭЗ. Гэта рэакцыя на вызваленьне палітвязьняў 22 жніўня і стварэньне пляцоўкі для перамоваў па ўкраінскім канфлікце.

Суразмоўцы агенцтва сьцьвярджаюць, што дзеяньне чорнага сьпісу ў дачыненьні прыблізна да 140 чалавек будзе прыпынена з канца кастрычніка да канца лютага.

Паведамляецца, што санкцыі застануцца ў сіле адносна чатырох беларускіх сілавікоў, якіх ЭЗ лічыць датычнымі да гучных зьнікненьняў 1999–2000 гадоў: гэта Віктар Шэйман, Юры Сівакоў, Дзмітры Паўлічэнка і Ўладзімер Навумаў. Застанецца ў сіле і эмбарга на пастаўку зброі.

Паводле дадзеных Reuters, ЭЗ зможа аднавіць санкцыі, калі ўбачыць новыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

Паведамляецца, што з «чорнага сьпісу» таксама выкрасьленыя 25 беларускіх кампаніяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG