Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі, Саньнікаў і Статкевіч просяць Эўразьвяз не аслабляць санкцыі


Трое былых палітвязьняў — экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі заклікалі Эўразьвяз не здымаць з Беларусі санкцыі да выкананьня ўсіх умоваў ЭЗ па нармалізацыі адносінаў, у тым ліку рэабілітацыі былых палітвязьняў і значнага паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека.

Як паведаміў БелаПАН Статкевіч, пра гэта гаворыцца ў лісьце, накіраваным на імя вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Федэрыкі Магерыні і кіраўнікоў МЗС краінаў Эўразьвязу.

«Мы заклікаем ЭЗ выконваць свае ўласныя патрабаваньні, якія ЭЗ высунуў па ўмовах нармалізацыі адносінаў з Беларусьсю, і здымаць санкцыі пасьля выкананьня рэжымам пэўных дзеяньняў, якія на дадзены момант не выкананыя,» — заявіў Статкевіч у інтэрвію.

У прыватнасьці, падкрэсьліў палітык, да гэтага часу не выкананае патрабаваньне аб поўнай рэабілітацыі ў палітычных і грамадзянскіх правах былых палітвязьняў.

Партал «Хартыя-97» цытуе фрагмэнт пасланьня: «Мы настойліва заклікаем Раду ЭЗ ўстрымацца ад прыпыненьня або зьняцьця кропкавых абмежавальных мераў у дачыненьні да беларускіх афіцыйных і юрыдычных асобаў да таго часу, пакуль не будуць выкананыя ўсе ўмовы, якія зьмяшчаюцца ў рашэньнях Рады. Гэтыя ўмовы, якія былі ясна пазначаныя ў 2011 годзе і паўтораны ў 2012, 2013 і 2014 гадах, палягаюць у наступным: «неадкладнае вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зьняволеных і значныя паляпшэньні ў галіне павагі правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG