Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч: «Я адчуваю сабе чалавекам беларускага сьвету»

Сёньня ў Стакгольме ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры была абвешчаная Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі.

16:19 8.10.2015

16:22 8.10.2015

16:25 8.10.2015

16:28 8.10.2015

Кандыдаты ў прэзыдэнты пра Сьвятлану Алексіевіч

16:41 8.10.2015

Пытаньне Радыё Свабода: Чаму вас дагэтуль не павіншаваў беларускі прэзыдэнт, беларускі міністар культуры? І як наагул да вас ставіцца беларуская ўлада?

— Беларуская ўлада робіць выгляд, што мяне няма. Мяне не друкуюць, я не магу нідзе выступаць. Ва ўсякім разе, я ня памятаю, каб БТ мне тэлефанавала. Беларускі прэзыдэнт таксама. Вельмі карысна іншы раз чытаць... Недзе дзьве гадзіны прайшло, як абвясьцілі, і лістоў 200 я атрымала. І адзін вельмі добры хлопец напісаў — вось цікава, як будзе паводзіць сябе Лукашэнка. Домрачавай ён даў героя Рэспублікі Беларусь. А што ён цяпер будзе рабіць?

— Ён віншаваў вас ужо?

— Не. Павіншаваў толькі міністар інфармацыі Расеі Грыгор’еў. Ён мяне павіншаваў адзін зь першых.

— А вы прымеце званьне героя, калі прапануюць?

— Трэба падумаць. Але гэта ўсё роўна не ад Лукашэнкі, а ад радзімы.

17:00 8.10.2015

Юлія Чарняўская пра Нобэля Алексіевіч: «Уся Эўропа цяпер піша пра маленькага чалавека»

17:14 8.10.2015

Пытаньне «Эўрарадыё»: «Як толькі стала вядома пра ваша ўзнагароджаньне, у камэнтарах на расейскіх сайтах напісалі, што «яна атрымала Нобэля дзякуючы нянавісьці да Расеі і рускага сьвету, Пуціна і так далей». Ці лічыце вы, што насамрэч на нянавісьці атрымалі прэмію, ці ёсьць у вас нянавсьць да рускага сьвету? Чамусьці Алег Кашын лічыць вас адэптам рускага сьвету, рускай літаратуры.

— Калі ў людзей такія фанатычныя ідэі, яны, канчне, шукааюць іх усюды. Я толькі кавалачак прачытала Кашына і вельмі яму зьдзівілася. Там яшчэ ёсьць Прылепін, які піша. Гэтак жа некаторыя і ў Беларусі пішуць, што я ненавіджу беларускі народ, шо я ненавіджу ня толькі ўладу, але і народ. Я думаю, ніхто ня любіць праўду. Я кажу тое, што думаю. Я люблю рускі народ, я люблю беларускі народ, мае сваякі з боку бацькі былі беларусы, мой любімы дзядуля. І наогул у чацьвёртым пакаленьні я сельскі настаўнік. То бок мой прадзед вучыўся разам зь Якубам Коласам. Так што я адчуваю, што гэта мая радзіма, мая зямля. І ў той жа час мая бабуля, мая маці — украінкі. Я вельмі люблю Ўкраіну. І калі я нядаўна была на Майдане і бачыла фатаграфіі «Нябеснай сотні», я стаяла і плакала. Гэта таксама мая зямля. Так што не, гэта не нянавісьць. Так бы мовіць, цяжка быць сумленным чалавекам у наш час. І трэба не паддавацца гэтаму згодніцтву, на якое таталітарная ўлада заўсёды разьлічвае. Я люблю такую кнігу «Сумленьне нацыстаў». Там пра тое, як фашызм упаўзаў у жыцьцё немцаў у 30-я гады. Спачатку, калі немцам казалі: не хадзі да таго ўрача, не хадзі да таго краўца, яны наадварот ішлі да габрэйскіх урачоў. Але вельмі магутна працавала машына, націскала на кнопкі самыя прымітыўныя. Тое, што мы сёньня бачым асабліва ў Расеі. І за 10 гадоў яны зрабілі зусім іншы народ. І калі я свайго бацьку пыталася, як вы гэта перажылі, ён толькі адно казаў, што было вельмі страшна. Я думаю, што чалавекам застацца заўсёды страшна і заўсёды складана. Нават калі ня так масава саджаюць, як тады саджалі. Вось, бачыце, у Расеі ўжо саджаюць, і ў нас ужо саджаюць. Ну, трэба мець гэтую мужнасьць.

— А вы можаце вызначыць сваё стаўленьне да рускага сьвету: які рускі сьвет вам падабаецца, а які не?

— Я люблю рускі сьвет, толькі я не магу дагэтуль зразумець, што яны маюць на ўвазе. Я люблю добры, гуманітарны рускі сьвет. Той сьвет, перад якаім пакаланяецца ўвесь сьвет. Перад той літаратурай, балетам, вялікай музыкай — так, я гэты сьвет люблю. Але я не люблю сьвет Берыі, Сталіна, Пуціна, Шайгу. Гэта ня мой сьвет.

«Я сябе адчуваю чалавекам беларускага сьвету — беларускія адчуваньні, беларускі сьвет. Чалавекам, у якога вельмі магутная прышчэпка рускай культуры. І, канечне, касмапаліт, чалавек, які глядзіць на сьвет як на велізарную касьмічную прастору. Пераканаў мяне ў гэтым яшчэ Чарнобыль. Калі я пасьля Чарнобыля вельмі шмат езьдзіла, і ў мяне ёсьць кніга „Чарнобыльская малітва“. І там не адчуваеш сябе — я беларус. А ты адчуваеш, што роўны гэтаму вожыку, зайцу, яблыку, што ўсё жывое ў адным сьвеце, што мы ўсе — адзін від».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG