Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі навучэнцаў каледжу групамі водзяць на датэрміновае галасаваньне


Ілюстрацыйнае фота. Студэнты падчас датэрміновага галасаваньня
Ілюстрацыйнае фота. Студэнты падчас датэрміновага галасаваньня

6 кастрычніка, у першы дзень датэрміновага галасаваньня, майстар вытворчага навучаньня Гомельскага палітэхнічнага каледжу Ала Шпадарук арганізавана прывяла на ўчастак для галасаваньня № 12 Цэнтральнага раёну дзьве групы навучэнцаў. Яна бадзёра адрапартавала чальцам выбарчай камісіі, што гэта групы Ф-31СК і ЭО-31 СК.

«Гэта прамое парушэньне заканадаўства, бо сама майстар не зьяўляецца выбарцам на гэтым участку», — пакамэнтаваў сытуацыю праваабарончаму цэнтру «Вясна» назіральнік ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Герд, які й зафіксаваў прывод дзьвюх групаў навучэнцаў на датэрміновае галасаваньне.

Участак № 12 месьціцца ў грамадзка-культурным цэнтры, побач з навучальнай установай. Старшынём участковай выбарчай камісіі тут — дырэктар палітэхнічнага каледжу Аляксандар Савіцкі.

Паводле зьвестак назіральніка, да ўчастка № 12 прыпісаныя звыш 1900 выбарцаў. У першай палове дня тут прагаласавалі 126 чалавек. Гэта пераважна навучэнцы палітэхнічнага каледжу і каля дзясятка пэнсіянэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG