Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце студэнты скардзяцца, што іх зганяюць галасаваць датэрмінова


6 кастрычніка пачалося датэрміновае галасаваньне. А ўжо 5 кастрычніка ў сацыяльных сетках пачалі масава зьяўляцца паведамленьні ад беларускіх студэнтаў, што іх заганяюць галасаваць датэрмінова. На наш twitter увесь дзень прыходзілі паведамленьні аб такіх выпадках. Некаторыя студэнты пішуць, што ім пагражаюць і нібыта высяляць з інтэрнату. Іншыя паведамляюць, што калі пойдзеш на датэрміновае галасаваньне – атрымаеш два ці тры дні выходных. Ад самай раніцы зьяўляліся фота вялікіх чэргаў на ўчастках. Студэнты прыходзілі цэлымі групамі пад кіраўніцтвам куратараў.

Многія студэнты гатовыя прагаласаваць датэрмінова, каб атрымаць выходны. І ня бачаць у гэтым нічога незвычайнага. Гэта выклікае нэрвовую рэакцыю ў карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Але некаторыя студэнты ўсё ж вырашылі змагацца за свае правы і зьбіраюцца пісаць скаргі на кіраўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG