Як і было заяўлена раней, збор 10 кастрычніка а 17-й гадзіне каля Ратушы. Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў заклікаюць браць з сабой сьцягі і нацыянальную сымболіку.
Пра зьмену фармату акцыі паведаміў Мікалай Статкевіч:
«Прыходзьце 10 кастрычніка а 17-й на плошчу Свабоды! Пакажам сваё стаўленьне да iхняга балагану. Холадна ня будзе, доўга гаварыць пра даўно зразумелае не выпадае.
Лепей пройдзем па горадзе да плошчы Якуба Коласа з нацыянальнымi сымбалямi. Мо мiлiцыянты у iншым раёне меней пад нагамi ў прамоўцау мiтусiцца будуць».
Уладзімір Някляеў у інтэрвію Свабодзе заявіў, што ўлады вымусілі арганізатараў пашырыць пратэстную акцыю:
«Улады абяцалі ўключыць ацяпленьне, замест гэтага ўключылі выбарчую машыну на ўсю моц. За адзін дзень прагаласавалі 4,5 адсоткі выбарнікаў. Таму мы вырашылі пашырыць нашую пратэстную акцыю і зладзіць пасьля мітынгу «Шэсьце нацыянальнага сьцяга».