Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: Караткевіч выконвае ролю падсадной качкі


Зянон Пазьняк: Караткевіч выконвае ролю падсадной качкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:14 0:00

6 кастрычніка ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Асноўнае галасаваньне пройдзе 11-га кастрычніка.

На пасаду прэзыдэнта балятуюцца чатыры кандыдаты: лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, актывістка кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі і вярхоўны атаман грамадзкай арганізацыі «Беларускае казацтва» Мікалай Улаховіч.

Сваімі поглядамі на цяперашнюю кампанію з карэспандэнтам Радыё Свабода ў Нью-Ёрку падзяліўся былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 1994 году, старшыня Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк. (З-за пагрозы жыцьцю лідэр БНФ быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў 1996-м годзе; ён атрымаў палітычны прытулак ў ЗША).

Спадар Пазьняк выказаўся падчас мітынгу супраць выступу ў ААН прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG