Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разгледзіць справу аб нерэгістрацыі БХД 13 кастрычніка


У Вярхоўным судзе адбылося папярэдняе пасяджэньне па пазове аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» да Міністэрства юстыцыі. БХД абскарджвае адмову міністэрства ў рэгістрацыі партыі. 13 кастрычніка прызначана слуханьне па справе.

Судзьдзя Мікалай Бабкоў адзначыў, што асноўная прэтэнзія Мін’юста палягае ў тым, што БХД не падала ўсе запытаныя дакумэнты.

«На гэта я сказала, што згодна з законам аб палітычных партыях мы прадставілі ўвесь пералік дакумэнтаў. А Мін’юст перавышае свае паўнамоцтвы, патрабуючы нейкія дадатковыя дакумэнты», — заявіла каардынатар аргкамітэту БХД у Менску Вольга Кавалькова.

Вольга Кавалькова азнаёмілася з заявамі, якія напісалі жыхары Клічаўскага раёну пра тое, што яны не зьяўляюцца заснавальнікамі БХД. Яна лічыць, што яны гэта напісалі пад ціскам уладаў. Заявы напісаныя нібы пад капірку. А на адной з заяваў тэкст напісаны адным почыркам, а дата і подпіс — іншым, кажа Кавалькова.

У сувязі з гэтым ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці накіравана заява з просьбай узбудзіць крымінальную справу па факце ціску на заснавальнікаў партыі, паведамляе прэс-служба БХД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG