Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя гатовая падтрымаць Расею ў барацьбе з ісламістамі, але Асад мусіць сысьці


Міністар замежных справаў Францыі Ляран Фабіюс заявіў, што ягоная краіна гатовая падтрымаць Расею і іншых у змаганьні з «Ісламскай дзяржавай» у Сырыі, але з пэўнымі ўмовамі.

Выступаючы ў Радзе Бясьпекі ААН 30 верасьня, Фабіюс сказаў, што гэтыя ўмовы ўключаюць прыпыненьне гвалту ў адносінах да цывільнага насельніцтва ў Сырыі і сыход прэзыдэнта Башара Асада.

Фабіюс таксама паведаміў, што Расея прадставіла праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, якая заклікае да міжнароднай каардынацыі барацьбы супроць тэрарызму ў Сырыі і ў іншых месцах.

Тым часам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў сёньня на пасяджэньні Рады Бясьпекі РФ, што Расея таксама гатовая супрацоўнічаць зь іншымі краінамі ў барацьбе з тэрарызмам:

«Мы заўсёды падтрымлівалі і падтрымліваем барацьбу зь міжнародным тэрарызмам. Пры тым мы ўпэўненыя, што яна павінна весьціся ў строгай адпаведнасьці зь міжнародным правам, гэта значыць, у рамках прынятых у такіх выпадках рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН або на просьбу краіны, якая мае патрэбу ў вайсковай дапамозе. Ні аднаго, ні другога ў нашых партнэраў пры дзеяньнях у Сырыі няма. Тым ня менш, мы лічым магчымым і мэтазгодным аб’яднаць намаганьні ўсіх зацікаўленых дзяржаваў у барацьбе зь міжнародным тэрарызмам».

Паводле Пуціна, першым крокам такога супрацоўніцтва магло б быць стварэньне супольнага міжнароднага інфармацыйна-каардынацыйнага цэнтру ў Багдадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG