Псыхіятар, які ставіў дыягназ Лукашэнку, расказвае пра свой досьвед на вайне ва Ўкраіне
«Беларусы, якія там знаходзяцца, кажуць, што ваююць ва Ўкраіне за Беларусь», — тлумачыць Дзьмітры Шчыгельскі. Паводле сваёй першай спэцыяльнасьці Шчыгельскі не працаваў ужо больш за тузін гадоў, да таго часу, як у сёлета чэрвені паехаў на Данбас добраахвотнікам. Пасьля вяртаньня ў ЗША ён сустрэўся з карэспандэнтам «Радыё Свабода» і распавёў пра свае назіраньні, пра вайну і пра тых, хто бярэ ў ёй удзел.