Кандыдат у прэзыдэнты Тацьцяна Караткевіч правяла перадвыбарчую акцыю “Кава за Так”: яна частавала студэнтаў БДУ кавай і заклікала аддаваць за яе свае галасы. Агітацыйная перадвыбарчая акцыя адбылася ранкам, перад пачаткам заняткаў пры ўваходзе ва ўнівэрсытэцкі гарадок БДУ.