Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Літвы: Расейская ваенная база ў Беларусі пашкодзіць нармалізацыі адносін Менску з НАТО і ЭЗ


Мяркуецца, што на расейскай базе ў Беларусі будуць разьмешчаныя зьнішчальнікі Су-27
Мяркуецца, што на расейскай базе ў Беларусі будуць разьмешчаныя зьнішчальнікі Су-27

Зьяўленьне расейскай вайсковай базы ў Беларусі пагоршыць адносіны гэтай краіны зь Літвой і перашкодзіць нармалізацыі адносінаў Беларусі з НАТО і Эўразьвязам.

Пра гэта заявіў міністар абароны Літвы Юозас Олекас.

Юозас Олекас
Юозас Олекас

«Не падлягае сумневу, што зьяўленьне новай расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі небясьпечнае дадатковай напружанасьцю ў нашым рэгіёне і нэгатыўным уплывам на літоўска-беларускія адносіны. Гэта таксама перашкодзіць імкненьню Беларусі нармалізаваць адносіны з ЭЗ і НАТО», — цытуе Інтэрфакс заяву Олекаса 21 верасьня.

Так кіраўнік Мінабароны Літвы пракамэнтаваў указаньне прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна міністэрствам абароны і замежных спраў РФ правесьці перамовы зь Беларусьсю аб стварэньні базы ВПС.

Олекас таксама зьвярнуў увагу на тое, што Менск пакуль не апублікаваў сваю пазыцыю па гэтым пытаньні.

Пасьля сустрэчы ў Сочы на мінулым тыдні з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Пуцін даў распараджэньне абароннаму ведамству РФ правесьці разам з МЗС перамовы зь беларускімі калегамі пра заснаваньне базы ВПС.

Расея ўжо мае аб’ект радыёлякацыі і камунікацыі ВМФ у Беларусі — краіне, якая мяжуе з краінамі-чальцамі НАТО Літвой, Латвіяй і Польшчай, а таксама з Украінай. Заплянаваны ж аб’ект можа стаць першай расейскай вайсковай базай на беларускай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG