Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы патрабуюць беларусізацыі: каб абвесткі на вакзалах рабіць па-беларуску


Украінская грамадзкасьць выступіла з прапановай выкарыстоўваць беларускую мову замест расейскай у стасунках зь Беларусьсю. Першай установай, якая магла б перайсьці на беларускую мову, называецца чыгунка.

«Адраджэньне беларускай мовы — гэта пытаньне ня толькі захаваньня культуры братняга народу, але й дзяржаўнай бясьпекі Беларусі й Украіны», — пішуць аўтары пэтыцыі.

Нягледзячы на беларуска-ўкраінскае сяброўства, Украіна ва ўсіх кантактах зь Беларусьсю выкарыстоўвае выключна расейскую мову, паведамляецца ў пэтыцыі. А гэта, сьцьвярджаюць аўтары, фактычна дапамагае русыфікаваць краіну.

Пэтыцыя накіраваная прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку. Першымі крокамі беларусізацыі называюцца суправаджэньне па-беларуску паведамленьняў пра рух цягнікоў, якія прыбываюць зь Беларусі ці накіроўваюцца ў Беларусь, стварэньне беларускай вэрсіі сайту амбасады Ўкраіны ў Беларусі, а таксама распрацоўка беларускамоўных вэрсіяў этыкетак для ўкраінскай прадукцыі, якая экспартуецца ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG