Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК зарэгістравала чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта

абноўлена

Пасьведчаньне №1 атрымала Тацяна Караткевіч — першая жанчына-кандыдат у прэзыдэнты ў гісторыі Беларусі.

Цэнтарвыбаркам 10 верасьня зарэгістраваў чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта — Сяргея Гайдукевіча, Тацяну Караткевіч, Аляксандра Лукашэнку, Мікалая Улаховіча.

Пасьведчаньне №1 атрымала Тацяна Караткевіч — першая жанчына-кандыдат у прэзыдэнты ў гісторыі Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка на ўручэньне пасьведчаньняў не прыйшоў.

16:27 10.9.2015

Выніковы відэарэпартаж

ЦВК зарэгістравала чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:25 0:00

15:49 10.9.2015

Фотарэпартаж з рэгістрацыі кандыдатаў

Фотагалерэя ў адным акне

14:14 10.9.2015

14:09 10.9.2015

Сябры ЦВК зацьвердзілі графік выступаў кандыдатаў. Кожны будзе мець магчымасьць выступіць па два разы на радыё і тэлебачаньні. Першыя выступы пачнуцца 15 верасьня а 19-ай гадзіне.

14:00 10.9.2015

Лукашэнка зарэгістраваны апошнім

Сябры ЦВК адзінагалосна прагаласавалі за рэгістрацыю Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

У сваім выступе Орда кажа, што людзі неабыякавыя да выбараў і падтрымліваюць дзейнага лідэра сэрцам.

13:59 10.9.2015

13:58 10.9.2015

Орда: Плякаты Лукашэнкі друкавалі за грамадзкія сродкі

У адрас Міхаіла Орды прагучала пытаньне пра сродкі, на якія былі вырабленыя плякаты з фатаздымкам Аляксандра Лукашэнкі, якія выкарыстоўваліся падчас пікетаў па зборы подпісаў.

Орда адказаў, што плякаты вырабленыя за грамадзкія сродкі, а таксама за кошт Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што прэтэнзія нявартая.

13:55 10.9.2015

13:54 10.9.2015

13:53 10.9.2015

13:52 10.9.2015

БНФ просіць не рэгістраваць Лукашэнку

Апошнім разглядаюць пытаньне па рэгістрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яго па даверанасьці прадстаўляе кіраўнік ініцыятыўнай групы Міхаіл Орда.

Лідзія Ярмошына кажа, што паступіла заява Партыі БНФ аб парушэньнях падчас збору подпісаў ініцытыўнай групай дзейнага кіраўніка дзяржавы. Але факты, паводле Ярмошынай, не пацьвердзіліся.

13:47 10.9.2015

Зарэгістравалі Мікалая Ўлаховіча

Ён гаворыць, што лічыць сябе моцным кіраўніком і хоча прынесьці карысьць радзіме.

13:47 10.9.2015

Зарэгістравалі Сяргея Гадукевіча

У сваім выступе ён кажа пра квітнеючую Беларусь і дзякуе ўсім, хто за яго падпісаўся.

13:46 10.9.2015

Ля Дома ўраду

13:44 10.9.2015

Караткевіч: Лукашэнка стаміўся, яму трэба адпачыць

Тацяна Караткевіч у сваім выступе падзякавала камандзе, якая зь ёй працуе.

«Улада павінна мяняцца мірным шляхам. Таму павінна быць ня больш за два тэрміны для прэзыдэнцтва. Лукашэнка стаміўся, яму трэба адпачыць. Патрэбныя мірныя перамены і новыя людзі ва ўладзе», — сказала Караткевіч.

13:36 10.9.2015

13:36 10.9.2015

Караткевіч — кандыдат № 1

Першай дакумэнты для рэгістрацыі падала Тацяна Караткевіч. Таму яе кандыдатуру разглядаюць першай. Мікалай Лазавик дакладае: «Кандыдатура Тацяны Мікалаеўны цалкам задавальняе патрабаваньням, ніякіх парушэньняў ня выяўлена». За яе прызнана 105 278 подпісаў.

Пастанова па рэгістрацыі Караткевіч прынятая адзінагалосна. Тацяна атрымала пасьведчаньне нумар 1.

Тацяна Караткевіч паціснула руку Лідзіі Ярмошынай. Выступае кандыдатка па-расейску.

13:32 10.9.2015

Цярэшчанку не зарэгістравалі

Разглядаюць пытаньне па рэгістрацыі Віктара Цярэшчанкі. Усяго за яго здадзена 130 852 подпісы. Праверана 123 749. Даставернымі прызнаныя 6699 подпісаў. Сябры ЦВК прагаласавалі за тое, каб адмовіць у рэгістрацыі Віктара Цярэшчанкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

13:23 10.9.2015

13:20 10.9.2015

Раманоўская: Ня ўсе былі ў роўных умовах

Надзея Раманоўская, якой адмовілі ў рэгістрацыі па прычыне недастатковай колькасьці подпісаў, пачала распавядаць гісторыю пра сваю кватэру, але Ярмошына яе спыніла. Надзея Раманоўская сказала, што ня ўсе кандыдаты былі ў роўных умовах.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG