Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрымалі беларуса-ісламіста, байца роты «Тарнада»


Грамадзяніна Беларусі Лешука называюць адным з самых небясьпечных байцоў расфармаванай роты МУС Украіны Тарнада.

Галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціас паведаміў пра затрыманьне ў Кіеўскай вобласьці аднаго з самых небясьпечных байцоў расфармаванай роты МУС «Тарнада». Пра гэта Маціас напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Анатоль Маціас
Анатоль Маціас

«У гатэльным комплексе на Абухаўскай трасе пад Кіевам, увечары 2015/09/09 адшукалі і затрымалі самага небясьпечнага і жорсткага з усіх падазраваных байцоў роты „Тарнада“ па мянушцы Маджахед — грамадзяніна Беларусі Лешука, які хаваўся ад сьледзтва і суда больш за 2 месяцы. Маджахед-Ляшук (ён жа, паводле пасьведчаньня супрацоўніка міліцыі, Аль-Такбір Даніял Аляксандравіч, мусульманін, вызнае каштоўнасьці экстрэмісцкай арганізацыі „Ісламская дзяржава“) падазраецца ў зьдзяйсьненьні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у складзе злачыннай арганізацыі зь ліку асобных супрацоўнікаў міліцыі роты патрульна-паставой службы „Тарнада“ пад кіраўніцтвам пяць разоў судзімага Руслана Анішчанкі», — гаворыцца ў паведамленьні Маціаса.

Паводле дадзеных ваеннага пракурора, затрыманы падазраецца ў зьдзяйсьненьні жорсткіх дзеяньняў супраць грамадзянскага насельніцтва, у прыватнасьці на тэрыторыі Луганскай вобласьці.

«Менавіта Маджахед — Ляшук з надзвычайным цынізмам і дзёрзкасьцю, жорсткасьцю і бязьлітаснасьцю зьдзяйсьняў найбольш жорсткія катаваньні мясцовага насельніцтва Луганскай вобласьці, арганізоўваў і прымаў непасрэдны ўдзел у згвалтаваньні затрыманых, якіх ён разам зь іншымі падазраванымі выкрадаў з карысьлівых меркаваньняў», — адзначыў Маціас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG