У жывым эфіры Радыё Свабода былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году і былы палітвязень Алесь Міхалевіч заявіў, што не зьбіраецца вяртацца ў палітыку.
РС: Вы прадбачыце нейкі свой удзел у палітыцы?
Міхалевіч: Калі я зьехаў зь Беларусі, я заявіў, што не зьяўляюся палітыкам, што прыпыняю сваю палітычную дзейнасьць. На сёньняшні дзень я таксама адчуваю сябе чалавекам, які хоча паспрыяць таму, каб у Беларусі выконваліся правы чалавека. Таму я б казаў пра сябе як пра чалавека, які хоча дапамагчы сабе і дапамагчы іншым у абароне нашых правоў. А палітычных плянаў у мяне няма ніякіх. Я проста чакаю сустрэчы зь сям’ёй, зь дзецьмі і жонкай.
СЛУХАЦЬ ГУТАРКУ ЦАЛКАМ: