Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такога не было ніколі. У Львове прайшоў гістарычны матч між зборнымі Ўкраіны й Беларусі. ФОТА, ВІДЭА

абноўлена

Сёньня ў Львове зборная Беларусі гуляла матч адборачнага этапу Чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 года. Яшчэ задоўга ўвага да гэтага матчу была прыцягнутая менавіта праз фанатаў. Як і чакалася, нават супрацьлеглыя сэктары маюць агульныя крычалкі.

Матч завяршыўся лікам 3:1 на карысьць Украіны. Украінская зборная мела перавагу цягам усёй гульні. Нягледзячы на гэта, атмасфэра на трыбунах была сяброўская. Бальшыня сьцягоў на трыбунах — украінскія жоўта-блакітныя, і беларускія — бел-чырвона-белыя.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

Паводле Ўкраінскай фэдэрацыі футболу, на матч прададзена 1 300 квіткоў беларусам. Такога масавага выезду на гульні за мяжой яшчэ не было ніколі.

Агульнае заўзеньне пачалося за тры гадзіны да матчу. Каля Стрыйкоўскага парку за 7 кілямэтраў ад стадыёну сабралася калёна ў некалькі сотняў чалавек. Марш — агульны. У ім узялі ўдзел беларускія і ўкраінскія фанаты. Гэтым разам спаборнічаюць толькі каманды на полі — фанаты ідуць братэрскім маршам.

Увага да матчу была працягнутая задоўга да яго правядзеньня. Пасьля цёплага прыёму ўкраінскіх фанатаў у Барысаве летась, адказная гасьціннасьць чакалася і ў Львове.

На пачатку матчу беларусы і ўкраінцы вывесілі вітальныя банэры: беларусы — з украінскім трызубам. Украінцы — з «Пагоняй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG