Упершыню за апошнія дзесяцігодзьдзі Эўропа сутыкнулася з такой вялізнай колькасьцю мігрантаў (пераважна — з Блізкага Ўсходу), якія з тых ці іншых прычынаў пакідаюць свае дамы і шукаюць лепшай долі на чужыне. Выпускі тэленавінаў, першыя палосы газэт і старонкі інтэрнэт-выданьняў запоўненыя драматычнымі рэпартажамі пра гаротны лёс уцекачоў.
Кіраўніцтва Эўразьвязу прыняло рашэньне, каб кожная краіна — сябар ЭЗ — прыняла да сябе пэўную колькасьць мігрантаў.
Беларусь не ўваходзіць у Эўразьвяз, аднак, кіруючыся прынцыпамі гуманізму, яна таксама мусіць прыняць у сябе ўцекачоў.
Вы згодныя з такім сьцьвярджэньнем?