Пра гэта паведамляецца на сайце ЦВК.
Раней дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты падала Тацяна Караткевіч.
Дакумэнты на рэгістрацыю неабходна падаць у ЦВК да 5 верасьня. Рэгістрацыя кандыдатаў ЦВК заплянаваная 10 верасьня, з 11-га пачнецца пэрыяд перадвыбарчай агітацыі.
Паводле афіцыйных зьвестак, колькасьць сапраўдных подпісаў у Аляксандра Лукашэнкі склала 1 мільён 753 380, у падтрымку патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча пасьля праверак засталося 139 877 подпісаў, у Віктара Цярэшчанкі — 6699, у Мікалая Ўлаховіча — 149 819. Тацяна Караткевіч сабрала 105 278 сапраўдных подпісаў.